Новыя справы за экстрэмізм?
Супраць актывістаў анархісцкага руху Вячаслава і Марыны Касінеравых распачата адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).
![Фота з фейсбука Марына Касінеравай Фота з фейсбука Марына Касінеравай](/img/v1/images/31749615_615020442182887_7966987948363087872_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фейсбука Марына Касінеравай
Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміла Марына Касінерава.
У лістападзе гэтага года Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну ўжо штрафавалі за публікацыю сваіх фота, на якіх бачныя шапка і саколка з надпісамі, прызнанымі экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы на ангельскай мове перакладаюцца як «класавая вайна» і «тэрор-машына». За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў Вячаслава аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек (45 базавых велічынь), Марыну — на 735 рублёў (30 базавых).
Што стала нагодай для пераследу гэтым разам — пакуль невядома.
Нагадаем, 27 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Мікалаю Дзядкуштраф у памеры 40 базавых па тым жа артыкуле 17.11 ч.2 КаАП Беларусі. Міколу абвінавацілі ў размяшчэнні на сваёй старонцы ў фейсбуку карцінкі, якая апасля была прызнана экстрэмісцкай. Выдаліць карцінку Мікалай адмовіўся.