Сведкі: Качанава пакінула Белтэлерадыёкампанію праз гаражы

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Нашай Нівы».

Здымак tut.by

Здымак tut.by


Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава пакінула будынак Белтэлерадыёкампаніі праз задні выхад, праз гаражы, бо каля галоўнага ўваходу пры вестцы пра яе прыезд на БТ сабраўся мітынг пратэсту.
Узельнікі мітынгу павесілі на дзверы БТ нацыянальныя сцягі.
Прысутныя на сустрэчы з Качанавай запісалі, як яна адказвае на пытанні журналістаў БТ, на відэа.