Свята людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Мінску

Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Мінску 13 верасня.



pi4whxxv1ee.jpg

Фота milodara.by/

Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Мінску 13 верасня, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму.

Пяты гарадскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Мастацтва жыць, тварыць мастацтва" адбудзецца падчас святкаваньня Дня гораду. Журы ацэніць канкурсантаў у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Вакал", "Харэаграфія", "Мастацкае, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Дарэчы, выставу мастацкай творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзе свае працы прадставяць удзельнікі фэсту, можна будзе ўбачыць з 8 па 20 верасня ў бібліятэцы-філіяле нумар 7 імя Я.Коласа.

Узнагароджанне пераможцаў творчага мерапрыемства адбудзецца 13 верасня а 16.00 у канцэртнай зале "Верхні горад". Удзельнікам, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, уручаць дыпломы лаўрэатаў і каштоўныя падарункі.

Галоўная мэта фестывалю — стымуляванне развіцця мастацкай творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, стварэнне комплекснай сістэмы сацыякультурнай рэабілітацыі інвалідаў, папулярызацыя пазітыўнага іміджу інвалідаў і іх актыўная інтэграцыя ў грамадства.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць камітэт па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму, грамадскія аб'яднанні "Беларускае таварыства інвалідаў", "Беларускае таварыства глухіх", "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".

www.radyjo.net