Што не падзялілі Беларускі дом і Хартыя?
Ярказ напярэдадні Міжнароднага дня свабоды слова на электронны адрас рэдакцыі сайта Charter97.org
прыйшоў ліст з адрасу Беларускага дома ў Варшаве.

"У
лісце выстаўлены ультыматум: супрацоўнікі рэдакцыі, якія працуюць там з
2011 года, абавязаны пакінуць памяшканне Беларускага дома на працягу
двух дзён — да 5 траўня. У адваротным выпадку ў рэдакцыі пагражаюць
забраць маёмасць, — паведамляе charter97.org. — Дырэктарамі Беларускага дома з'яўляюцца Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк. Неаднаразовыя спробы звязацца з імі не ўвянчаліся поспехам".

Мы звязаліся з Алесем Зарэмбюком, с просьбай пракаментаваць сітуацыю. Алесь даслаў нам адмысловую заяву.
У заяве, у прыватнасці, адзначаецца, што "рашэнне Праўлення Беларускага Дома прынята ў сувязі з пашырэннем статутнай дзейнасці арганізацыі, і мы больш не можам прадстаўляць частку
памяшкання БД на патрэбы
фонду Хартыя97".
У той жа час у заяве адзначаецца, што "Фонд Хартыя97 (Fundacja „KARTA 97”), рэгістрацыйны нумар KRS 0000400445, мае вялікае і прасторнае памяшканне ў Варшаве на вуліцы Маршалкоўскай, якое ў 2012 годзе дапамог
знайсці для рэдакцыі
сайту Хартыя97 менавіта
Беларускі Дом. Рэдакцыя
парталу Хартыя97
заўжды знаходзілася і працавала менавіта
ў гэтым памяшканні на Маршалкоўскай. Беларускі Дом просіць кіраўніцтва Фонду Хартыя97 вызваліць адзін пакой памерам
19.79 м. кв., які быў на працягу
5 гадоў бясплатна прадстаўлены для працы некалькіх супрацоўнікаў фонду Хартыя97 у Беларускім Доме ў Варшаве на Вейскай 13/3".
"Мы лічым безвыніковым любы знешні ціск на ўнутраныя
рашэнні Беларускага Дома і перакананыя, што ўмяшанні
ў справы незалежнай няўрадавай
арганізацыі Беларускі Дом з’яўляюцца непрымальнымі, — гаворыцца ў
заяве. — Беларускі Дом застаецца
адкрыты для супрацоўніцтва з ўсімі дэмакратычнымі беларускімі
грамадскімі арганізацыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у
тым ліку з Фондам Хартыя97
і парталам Charter97".

Крыху пазней свае меркаванне абяцала даслаць і рэдактарка сайту charter97.org Наталля Радзіна.
Меркаванне Наталлі Радзінай можна прачытаць тут