Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў КДБ наконт будоўлі ў Курапатах

Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч апублікаваў на Facebook тэкст звароту таварыства ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі наконт будоўлі ля мемарыяльнага комплексу «Курапаты», прызнанага дзяржавай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

КДБ Беларусі, ілюстрацыйнае фота

КДБ Беларусі, ілюстрацыйнае фота


Таксама Таварыства накіравала падобны зварот у Галоўбудэкспертызу.
«А куды яшчэ звяртацца? Тут канкрэтныя парушэнні, якія павінны разглядаць канкрэтныя дзяржустановы, — кажа Астаповіч Свабодзе. — У Галоўэкспертызу — бо мне здаецца, што парушаныя працэдуры праектавання і выдачы заключэння на праектную дакумtнтацыю, а ў КДБ — таму што я лічу, што ёсць усе прыкметы карупцыйнай схемы. У Генпракуратуру не дасылаў, бо яна цяпер абмежаваная ў сваіх функцыях, а КДБ мае ўпраўленне ў барацьбе з карупцыяй, гэта непасрэдна іх абавязак».
Паводле таварыства, праектная дакумtнтацыя будоўлі распрацоўвалася без дазволу Міністэрства культуры, не праходзіла ў ім узгадненне, а сама будоўля распачалася без дазволу міністэрства, што ёсць парушэннем закону «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» ў той форме, у якой ён быў дзейны да 3 лютага 2017 году. Цяпер жа будоўля парушае шэраг пунктаў у артыкулах 105, 109, 110, 115 Кодэксу аб культуры.
Зямельны ўчастак выдаваўся пад будаўніцтва праз аўкцыён у 2013 годзе, калі ўваходзіў у межы ахоўнай зоны Курапатаў; дзяржаўная экспtртыза праекту прайшла без дазволу Міністэрства культуры (участак вывелі з ахоўнай зоны пазней, у снежні 2014 году, ужо пасля экспtртызы, што прайшла ў верасні). У час экспtртызы праект ня быў прадугледжаны горадабудаўнічай дакумtнтацыяй, адсутнічаў праект дэталёвага планавання тэрыторыі, таму праект будоўлі мусіў выносіцца на грамадскае абмеркаванне.
Названыя дзеянні, піша Таварыства аховы помнікаў у КДБ, маюць прыкметы ўмяшання службовай асобы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у дзейнасць іншых дзяржаўных органаў, надання неправамернай перавагі інтарэсам бізнэсоўцаў, што ёсьць парушэннем закону «Аб барацьбе з карупцыяй». Таксама прыкметы парушэння гэтага закону мае выключэнне з зонаў аховы часткі комплексу «Курапаты» пасля аўкцыёну ўчастку. Таварыства просіць правесці праверку дзеянняў службовых асобаў і ініцыяваць прыцягненне вінаватых да адказнасці.
svaboda.org