Толькі праз пяць дзён жонка затрыманага случака даведалася, за што сядзіць яе муж
Толькі праз 5 дзён жонцы Юрыя Гародніка ўдалося даведацца, за што арыштаваны яе муж. Жыхар Слуцка Юры Гароднік быў схоплены ў пятніцу, 7 траўня, у цэнтры горада па дарозе на працу. 10 траўня адбыўся суд, на які нікога з случчан не пусцілі, нават жонку Юрыя. І толькі праз дзён яна змагла даведацца, за што быў затрыманы і асуджаны на 15 содняў яе муж.
![img_20210105_091520__1__logo_1_1.jpg img_20210105_091520__1__logo_1_1.jpg](/img/v1/images/img_20210105_091520__1__logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас разгляду справы ніхто з міліцыянтаў, а таксама суддзя не падзяліліся з жонкай Юрыя інфармацыяй, па якім жа артыкуле судзяць яе мужа.
![Карэспандэнт «Новага Часу» прыйшла на суд над актывістам, а ў выніку правяла дзве гадзіны ў міліцыі Карэспандэнт «Новага Часу» прыйшла на суд над актывістам, а ў выніку правяла дзве гадзіны ў міліцыі](/img/v1/images/alena_003_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
— Толькі сёння, 12 траўня, мне ўдалося дабіцца інфармацыі ад начальніка аддзела грамадскай бяспекі Аляксандра Семяновіча аб сутнасці справы. Юра абвінавачаны па артыкуле 19.11 Адміністрацыйнага кодэксу за перапост матэрыялу з тэлеграм-канала, прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.
У Юрыя Гародніка таксама быў канфіскаваны тэлефон — як сродак «злачынства».
— Чаму мяне не пусцілі на судовае паседжанне? Няўжо так цяжка было паведаміць артыкул адміністрацыйнай справы ў адказ на мае запыты? Гэтыя пытанні я задала афіцэру міліцыі пры індывідуальнай сустрэчы сёння, — распавяла жанчына.Але міліцэйскі начальнік фактычна ўхіліўся ад адказу: «За суддзю і суд адказваць не буду, мы адказваем толькі за дзеянні міліцыі».
Цяпер перадаць вязням прадукты можна толькі ў адзін дзень — сераду. Правілы сталі больш жорсткімі ў параўнанні з восенню, калі насіць перадачы можна было ледзь не кожны дзень. І ў гэты адзіны дзень па незразумелай прычыне супрацоўнікі СІЗА адказаліся ўзяць прадукты. Прынялі толькі прадметы санітарнай гігіены.
— Выглядае, што мой муж для дзяржавы надта сур'ёзны злачынца, для якога недастаткова пакарання па закону, а яшчэ патрэбна, каб ён пагаладаў, — робіць сумную выснову жонку вязня.
Юрый Гароднік павінен выйсці на волю 22 траўня ў 15.55.