Турфірма, якая прывезла мігрантаў у Беларусь, зараз будзе вяртаць іх на радзіму
Беларуская турыстычная фірма «Дрым Джоб» анансавала 28 лістапада вывазны рэйс для мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца ў Сірыю і Ірак. Для кліентаў фірмы рэйс будзе бясплатным, іншым жадаючым вярнуцца ў Дамаск прыйдзецца заплаціць $ 400, піша «Камерсант».

«Дрым Джоб» займаецца арганізацыяй тураў для сірыйцаў у Беларусь і дапамагае ім з атрыманнем віз. Ліст ад турфірмы на рускай і англійскай мовах перадалі кіраўніцтву лагістычнага цэнтра «Брузгі» на мяжы Беларусі. «Дрым Джоб» арганізуе рэйсы Мінск — Дамаск, а таксама Дамаск — Багдад.