Тысячы фур стаяць на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы
Каб патрапіць у Латвію, таксама трэба адстаяць чаргу.

Памежны крызіс негатыўна адбіваецца на грузавых перавозках. Тысячы фур стаяць на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы.
Больш за ўсё велікагрузаў чакаюць уезду ў Літву ў пункце пропуску «Прывалка» — тут сабралася больш за тысячу грузавых аўтамабіляў.
З пунктаў пропуску ў польскім напрамку аднолькава загружаны Бераставіца і Казловічы. У кожным з іх сваёй чаргі чакаюць больш за чатырыста фур.
Каб патрапіць у Латвію, таксама трэба адстаяць чаргу.
Тым часам прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што з-за міграцыйнага крызісу Польшча разглядае магчымасць накласці сур'ёзныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, у тым ліку закрыццё межаў, транзітных і гандлёвых пераходаў.