Каля 100 мігрантаў спрабавалі прарвацца ноччу праз мяжу на новым участку

Мігранты ў сваіх чатах пачалі публікаваць спасылкі на новае месцазнаходжанне – лес каля памежнага пераходу «Пясчатка».

photo_2021_11_21_14_04_55.jpg

Польскія памежнікі распавялі, што ноччу каля 100 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў гэтым участку праз мяжу.
За мінулыя суткі польская паліцыя затрымала 5 чалавек, якія дапамагалі незаконна перасячы мяжу. Затрыманыя — грамадзяне Грузіі, Беларусі і Нідэрландаў. Яны хацелі перавезці 15 чалавек.
Усяго за мінулыя суткі зафіксавалі 208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, арыштаваны 1 імігрант з Ірака. Вынесена 31 пастанова аб выездзе з тэрыторыі Польшчы.
podlaskaPolicja/twitter, Straż Graniczna/twitter