TUT.BY: КДБ затрымала экс-уладальніка начнога клуба «Дазары»

Мінскі бізнесмен Алег Пяткевіч, экс-уладальнік начнога клуба «Дазары» і рэстарана «Галерэя», затрыманы ў Мінску супрацоўнікамі КДБ па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 431 — «Дача хабару», паведамілі TUT.BY дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.

pyatkevich_jav9x.jpg

«Пяткевіч затрыманы 19 снежня за спробу дачы хабару чыноўніку аднаго з абласных выканкамаў», — распавёў суразмоўца.
Іншая крыніца адзначыла, што грошай пры бізнесмене не было, гаворка ідзе аб падбухторванні.
Аператыўна атрымаць каментар у КДБ не ўдалося.
«Наша Ніва» са спасылкай на інтэрв'ю Пяткевіча часопісу Time City Magazine пісала аб правілах жыцця бізнесмена.
— Не магу сказаць, што ішоў да стварэння клуба DOZARI мэтанакіравана, доўгія гады ўвасабляючы ў жыццё нейкую ідэю. Не. Усё атрымалася досыць спантанна, — сказаў ён. — Я скончыў ваеннае вучылішча, быў ваенным тапографам — сфера, мякка кажучы, далёкая ад забаўляльнага бізнесу. Проста ў нейкі момант мы ўбачылі, што ў дадзены перыяд часу гораду сапраўды трэба мець клуб для людзей з пэўным узроўнем дастатку. Мы не рабілі клуб для моладзі, але і не ставілі перад сабой задачу стварэння закрытага клуба для эліты — трэба было ўвасобіць нешта асаблівае. Прыгожае месца, дзе можна добра адпачыць, бо руская душа любіць і ў рэстаране пасядзець, і патанцаваць, сябе паказаць ды на людзей паглядзець.
TUT.BY