Tut.by стаў другім па колькасці падпісчыкаў сярод беларускіх тэлеграм-каналаў

За месяц, які прайшоў з дня блакіроўкі сайта Tut.by, колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала партала вырасла з 395 тысяч да 580 тысяч.

images_129.jpg

Тэлеграм-канал Tut.by стаў другім па колькасці падпісчыкаў сярод беларускіх тэлеграм-каналаў, абышоўшы канал Сцяпана Пуцілы.
У рэйтынгу самых папулярных тэлеграм-каналаў краіны заўважныя змены: Tut.by выйшаў на другое месца.
За месяц, які прайшоў з дня блакіроўкі сайта Tut.by, колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала партала вырасла з 395 тысяч да 580 тысяч.
Першае месца па колькасці падпісчыкаў па-ранейшаму ў «экстрэмісцкага» канала Nexta Live — 1,2 мільёна чытачоў. На трэцяе месца апусціўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» канала Сцяпана Пуціла, Nexta.
У той жа час па агульнай колькасці праглядаў тэлеграм-канал Tut.by даўно займае першае месца.