Тыдні Германіі ў Беларусі
Тыдні Германіі, якія сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу ўжо больш за 10 гадоў, у гэтым годзе пачнуцца 22 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2017 г.
У
юбілейны год аднаўлення беларуска-германскіх дыпламатычных адносін Пасольства
Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць шматлікія мерапрыемствы ўсіх,
хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.
Праграма вызначаецца разнастайнасцю: на працягу шасці захапляючых тыдняў, што
ўключаюць кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, аўтарскія чытанні,
выставы, майстар-класы і лекцыі, а таксама шэраг невялікіх і буйных мерапрыемстваў
ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь, кожны з Вас знойдзе што-небудзь сабе па гусце!
Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з
германскімі культурнымі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў
супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.
Падрабязную і актуальную інфармацыю пра асобныя мерапрыемствы і арганізатараў
Вы знойдзеце на сайте www.minsk.diplo.de.