Тысяча долараў за жаданне навучыцца

Беларусы запускаюць сваю ўласную праграму #войтивайти па падтрымцы тых суайчыннікаў, хто марыць пра прафесію ў IT.

buildbunker_team.jpg


Партал adukacyja.info інфамруе: праект #войтивайти пакрывае выдаткі на ўсе кнігі і курсы, з дапамогай якіх стыпендыяты змогуць атрымаць навыкі, патрэбныя ў IT: праграмаванне, дызайн, кіраванне праектамі і інш. Памер стыпендыі – да $1000.
На дадзены момант на стыпендыі можа прэтэндаваць 18 чалавек - менавіта такая іх колькасць на сёння даступная.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- Жаданне аддаваць ўсю сваю моц на здабычу ведаў (learning = hard work!);
- Як толькі станеце паспяховымі – неабходна будзе такім жа чынам падтрымаць іншых у гэтым напрамку.
Каб падацца, неабходна запісаць відэа на ангельскай мове і выкласці яго ў сацсеткі. Ад колькасці рэакцый будзе залежыць верагоднасць пазітыўнага рашэння!
Усе падрабязнасці - па спасылцы http://v-it.by/