У 2022 годзе павялічацца выдаткі на сілавікоў

Гэта вынікае з праекта бюджэту на наступны год.

amap_6.jpg

Выдаткі на сілавікоў і суды з бюджэту ў 2022 годзе запланаваныя на 12% большыя, чым у 2021-м. Гэта вынікае з праекта бюджэту на наступны год.
У 2021-м па раздзеле «Судовая ўлада, праваахоўная дзейнасць і забеспячэнне бяспекі» прадугледжваліся выдаткі ў памеры 2,773 млрд рублёў, а на наступны год – 3,144 млрд.
Па раздзеле «Нацыянальная абарона» выдаткі павялічваюцца амаль на 24%: рост з 1,462 да 1,811 млрд рублёў.