У баранавіцкай гімназіі адкрываецца першы ў горадзе беларускамоўны клас
Дзеці будуць вучыцца па-беларуску адной з лепшых гімназій Баранавічаў. Першы год дзеці будуць вучыцца ў садку №50, а з другага класа заняткі будуць адбывацца ў будынку самой гімназіі, паведамляе «Еўрарадыё».
У баранавіцкай гімназіі №4, якая знаходзіцца ў цэнтры горада, адкрываецца беларускамоўны клас. Бацькі дзяцей дабіваліся гэтага два гады, але ўлады ім прапаноўвалі школы ў іншых раёнах горада. Пра гэта піша Іntex-press.
У выніку кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Сяргей Пузікаў пасля сустрэчы з бацькамі 25 ліпеня вырашыў, што дзеці будуць вучыцца па-беларуску адной з лепшых гімназій Баранавічаў.
Першы год дзеці будуць вучыцца ў садку №50, а з другага класа заняткі будуць адбывацца ў будынку самой гімназіі.
У мясцовым аддзеле адукацыі бацькоў запэўнілі, што ў гімназіі ёсць шэсць настаўнікаў, якія гатовыя навучаць дзяцей па-беларуску.
Пакуль заявы падалі 9 чалавек. Калі вы жывеце ў Баранавічах і жадаеце, каб ваша дзіця вучылася па-беларуску, звяртайцеся ў гімназію №4.