У Баранавічах у вайсковай часці адбыўся выбух, адзін чалавек шпіталізаваны
На тэрыторыі адной з вайсковых часцей Баранавіцкага гарнізона адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння, паведамляе Міністэрства абароны.
Паведамляецца, што ў выіку выбуху работнік ТАА «ЭкоПромОйл», мужчына 1980 года нараджэння, атрымаў траўму і апёк галёнкі. Спецыяліст шпіталізаваны, яго жыццю нішто не пагражае.
Здарэнне адбылося праз парушэнне работнікам падраднай арганізацыі, што выконвалі рамонт рэзервуара для захоўвання паліва, патрабаванняў тэхнікі бяспекі, удакладняюць у ведамстве.