У Беларусь прыбыла чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) на бязвыплатнай аснове паставіў дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю. Агульная сума пастаўкі склала 387 280 долараў, інфармуе Мінздароўя.

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя
Гэтыя медыкаменты будуць размеркаваны па стацыянарных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і выкарыстаны як для лячэння хворых на каронавірус, так і для лячэння пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку для дзіцячага насельніцтва.

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя
Таксама па лініі ЮНІСЕФ да канца года плануецца чарговая пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны для працы з пацыентамі з COVID-19 на агульную суму больш за 400 000 долараў.