У Беларусі 1957 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла пра 1957 новых выпадкаў COVID-19. З пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 726 860 інфікаваных.

photo_2021_10_20_10_32_51.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1969 пацыентаў. Усяго паведамляецца пра 719 581 ачунялых, адзначае REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 5933 смяротныя выпадкі. За суткі памерлі 17 чалавек.

Усяго праведзена 11 487 520 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканана 24 935 даследаванняў.