У Беларусі аднавілі прыём дакументаў на апастыль

У Мінску адразу ж выстраілася чарга.

apstyl.jpg

Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС 21 сакавіка аднавіла прыём дакументаў на апастыль. Ва ўстановы імгненна выстраілася чарга. Рэгіёны таксама маюць намер аднавіць запіс на апастыль. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці — з 22 сакавіка. Нагадаем, да гэтага дакументы нельга было падаць з 10 сакавіка.
У галоўным ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама распавялі, што прыпыненне сапраўды было, але цяпер усё ў парадку — дакументы прымаюць з 9.00 да 11.00 кожны працоўны дзень.
Паставіць апастыль на дакументы можна ў Мінску ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС па адрасе вул. Карла Маркса, 37, а таксама ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў.
У рэгіёнах таксама плануюць аднавіць прыём дакументаў на апастыль. Напрыклад, у Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што маюць намер зноў пачаць афармляць апастыль з 22 сакавіка.