Сёння ў Мінску людзі стаялі ў чарзе на апастыль. Міліцыянты прыгразілі адказнасцю за «несанкцыянаваны сход»

21 сакавіка, пасля 11-дзённай паўзы, Генеральнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў аднавіла прыём дакументаў на апастыль. У выніку ўзніклі вялікія чэргі. Каб трапіць на падачу дакументаў (з 8:00 да 10:30), людзі займаюць чэргі з ночы, паведамляюць праваабаронцы.

«А 5-й раніцы ў чарзе было 55 чалавек», — распавядаюць тыя, хто сабраўся.

Гэтыя чэргі стаяць і ўдзень, бо забраць апастыль можна толькі гадзіну — з 15:00 да 16:00.

22 сакавіка да чаргі прыйшлі міліцыянты і папярэдзілі прысутных пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Улетку 2020-га таксама несанкцыянаванымі сходамі міліцыянты называлі, напрыклад, чэргі ў краму Symbal.by.

Дарэчы, пасля 11-дзённай паўзы цэны на апастыль выраслі ў 10 разоў. Прастаўленне апастылю на афіцыйным дакуменце, складзеным у Беларусі, вырасла з 0,5 да 5 базавых велічынь — 160 рублёў замест 16. Стаўка дзяржаўнай пошліны на прастаўленне апастылю — таксама 5 базавых. Легалізацыя афіцыйнага дакумента каштуе адну базавую — 32 рублі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: