У Беларусі назвалі самую сацыяльна актыўную кампанію

У Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання «Брэнд года-2017». У адной з самых прэстыжных катэгорый «Сацыяльна адказны брэнд» адразу дзве ўзнагароды — Гран-Пры і залаты медаль — у намінацыі «Актыўная сацыяльная пазіцыя» заваявала кампанія velcom.

dsc_4835.jpg


Кампанія некалькі гадоў запар фокусуецца на дапамозе дзецям, а таксама пашырэнні беларускай мовы і культуры. Так, у 2017 годзе velcom дапамог прыцягнуць больш за 15 тысяч беларусаў да бегавога руху, праверыць зрок у больш як 12 тысяч дзяцей з сельскай мясцовасці, падтрымаць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Акрамя таго, тысячы школьнікаў змаглі прадэманстраваць свае веды беларускай літаратуры, а ў кінатэатрах краіны прайшлі паказы сусветна вядомых фільмаў у беларускай агучцы.
«За гэтай перамогай стаіць вялікая работа ўсіх нашых супрацоўнікаў. Важна, што ўдзельнічаць у нашых сацыяльных праектах можа кожны беларус, незалежна ад таго, ці з'яўляецца ён нашым абанентам, — адзначыў гендырэктар кампаніі velcom Гельмут Дуз. — Мы імкнемся далучаць да ўдзелу ў нашых праектах як мага больш людзей, таксама для нас важна матываваць іншыя кампаніі да рэалізацыі сацыяльных праектаў».

dsc_4904.jpg


У 2017 годзе кампанія рэалізавала шэраг яркіх сацыяльных праектаў. Дзве маштабныя бегавыя акцыі прайшлі ў рамках дабрачыннага праекта #velcombegom. «Забег тысячы сэрцаў» аб'яднаў каля 5 000 неабыякавых беларусаў па ўсім свеце, якія разам прабеглі больш за 30 000 км, а velcom канвертаваў іх у грошы і перадаў 90 057 рублёў у РНПЦ «Дзіцячай хірургіі». Да акцыі «Выклік 100 000» далучылася ўдвая больш беларусаў. Разам за 10 дзён яны пераадолелі адлегласць даўжынёй больш чым у два экватары — 114 971 км. У выніку 100 000 рублёў былі пералічаныя Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі на закупку медыцынскага абсталявання.
Магутны акцэнт быў зроблены на падтрымку беларускай культуры. У школах па ўсёй краіне завяршыліся інтэрактыўныя ўрокі, сустрэчы з зоркамі і сучаснымі літаратарамі ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», у якіх прыняло ўдзел больш за 23 000 дзяцей. Працягам ініцыятывы стаў онлайн-конкурс, дзе творы беларускіх аўтараў прачытала больш за 2 000 школьнікаў. Акрамя таго, праект «Беларускія ўікэнды» дапамог агучыць і арганізаваць паказы сусветна вядомых фільмаў на беларускай, якія паглядзелі больш за 20 000 людзей. Таксама падтрымку кампаніі атрымала знакамітая праграма «Падарожжа дылетанта», якая расказвае пра ўнікальныя месцы Беларусі. Выпускі перадачы сабралі ў інтэрнэце больш за 250 000 праглядаў.
У рамках сумеснага дабрачыннага праекта velcom і Беларускага дзіцячага фону «Я бачу!» урачы праверылі зрок у 12,5 тыс. дзяцей з Гомельскай вобласці. Арганізатары абсталявалі спецыяльныя аўтамабілі, набылі афтальмалагічнае абсталяванне і арганізавалі працу ўрачоў у сельскай мясцовасці. У выніку паталогіі на ранніх стадыях выяўлены ў 35% агледжаных. На прыпынках грамадскага транспарту з'явіліся яркія плакаты з практыкаваннямі для зрокавай гімнастыкі, а на рэкламных шчытах — стылізаваныя табліцы для праверкі зроку.
Таксама летась кампанія працягнула падтрымку стварэння інклюзіўнага асяроддзя ў Беларусі, звяртаючы ўвагу грамадства на праблемы аўтызму. У Мінску быў прэзентаваны мюзікл, напісаны па п'есе асаблівага дзіцяці, які паставіў Сямейны інклюзіў-тэатр «і» з удзелам дзяцей з аўтызмам. Пры падтрымцы velcom у Беларусі ўпершыню прайшоў міжнародны семінар «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы», а таксама майстар-клас па беларускіх рамёствах для дзяцей з аўтызмам.
Праект «Класіка ля Ратушы з velcom» дапамог папулярызаваць спадчыну лепшых кампазітараў мінулага і сучаснасці. Восем канцэртаў у цэнтры Мінска наведалі дзясяткі тысяч беларусаў і гасцей нашай краіны. Завяршыўся фестываль фотавыставай, аўтарамі якой сталі гледачы канцэртаў. Кампанія velcom таксама падтрымала міжнародную экалагічную акцыю «Гадзіна зямлі», дапамагла з азеляненнем каля музея «Дом Ваньковічаў» у Мінску, тым самым паказаўшы сваю зацікаўленасць у падтрымцы экалагічных праектаў у Беларусі.
Як адзначылі члены журы конкурсу «Брэнд года», вызначыць пераможцу ў намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» было складана. «Для нас было важна тое, наколькі кампанія падзяляе прынцыпы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, якія сацыяльныя абавязацельствы бярэ на сябе перад грамадствам і як іх рэалізуе,  патлумачыла дырэктар інфармацыйна-асветніцкага фонду «Новая Еўразія» Жанна Філіпава. — У velcom былі дакладна вызначаны канкрэтныя напрамкі, у якіх яны працуюць. Бачна, што гэтая кампанія свядома падыходзіць да сваёй сацыяльнай адказнасці». ***Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Брэнд года-2017» адбылася ў мінскім гатэлі Renaissance 26 студзеня. Акрамя 2 узнагарод у катэгорыі «Сацыяльна адказны брэнд», кампанія velcom была таксама адзначана золатам ў намінацыі «Лепшы digital-брэнд: відэа».
Паводле прэс-рэліза