У Беларусі новы Кодэкс аб адукацыі. Што зменіцца?
У новай рэдакцыі Кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер агульнай базавай адукацыі), правядзенне выніковай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі, перадае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Акрамя таго, пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі — універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.
Дыстанцыйнае навучанне ў Кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, устанаўліваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм праз сеткавую форму ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.

Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях уводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя. З'яўляецца новы від дадатковай адукацыі — адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.
У Законе прапануюцца таксама іншыя нормы, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраванні ў сферы адукацыі.