У Беларусі павялічыліся пенсіі і бюджэт пражытковага мінімуму
А таксама памер дзіцячай дапамогі і кошты паслуг мабільнага апэратара. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

1 траўня ў Беларусі зьмяніліся памеры пенсій па ўзросце. У сярэднім пенсіі выраслі на 5,4%. Адпаведны Указ кіраўнік краіны падпісаў 26 красавіка. Паведамляецца, што рост пенсій выкліканы «ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў».
Разам з пенсіямі павялічыўся сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму. Да 31 ліпеня ён будзе складаць 206 рублёў і 58 капеек. Павелічэнне БПМ у сваю чаргу выклікала рост адзінаразовай дапамогі за нараджэнне дзіця, якая складае 10 БПМ. А таксама штомесячных выплат (ад 50% да 120% БПМ).
Таксама з 1 траўня апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае тарыфы на свае паслугі на 3%.