Новыя змены ў закон: ці дазволяць страляць у дзяцей і жанчын?

У Беларусі прапанавалі пашырыць паўнамоцтвы ўнутраных войскаў і дазволіць ім страляць у дзяцей, жанчын і інвалідаў.

1602911429178315953.jpg

Савет Міністраў унёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў праўкі ў Закон «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», піша «Радыё Рацыя». 

Дакладныя даты разгляду законапраекту пакуль невядомыя. 

У тым ліку хочуць пашырыць сферу прымянення зброі супраць жанчын, людзей з інваліднасцю і непаўналетніх.

Пакуль унутраныя войскі могуць страляць у такіх людзей толькі ў тым выпадку, калі яны «ажыццяўляюць узброены ці групавы напад».