NАТO прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю

Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч у адмысловым відэазвароце, прысвечаным грамадска-палітычнай і ваеннай сітуацыі ў Беларусі, піша ej.by.

viktor_gulevich.jpg

Адпаведная заява начальніка Генеральнага штаба УС Беларусі Віктара Гулевіча размешчаная на YuoTube-канале.

"Літаральна днямі быў зроблены чарговы недружалюбны крок з боку еўрапейскіх дзяржаў. Па ініцыятыве NАТO быў згорнуты яшчэ адзін канал дыялогу і прыпынена практычнае супрацоўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу з Рэспублікай Беларусь", — паведаміў Гулевіч у сваім відэазвароце.

Цікава, што Узброеныя Сілы Беларусі супрацоўнічаюць з NATO у рамках праграмы "Партнёрства дзеля міру", да якой рэспубліка далучылася ў 1995 годзе. У Бруселі з 1998 года дзейнічала пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры NАТO.

Наша рэспубліка і Паўночнаатлантычны ваенны блок падпісалі індывідуальную праграму партнёрства і супрацоўніцтва на 2020 – 2021 гады.