У Беларусі расказы пра навучанне за мяжой абвясцілі рэкламай

Для іх публікацыі патрабуецца ўзгадненне з Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам адукацыі, паведамляе Еўрарадыё
pixabay.com

pixabay.com

Гэта вынікае з тлумачэння, якое з'явілася на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю РБ. Чыноўнікі спасылаюцца на закон "Аб рэкламе" ад 2007-га: "...рэкламай з'яўляецца інфармацыя аб аб'екце рэкламавання, якая распаўсюджваецца ў любой форме з дапамогай любых сродкаў...".

Таму "інфармацыя аб уражаннях грамадзян аб вучобе ў пэўных замежных навучальных установах, аб асаблівасцях навучання ў іх і аб магчымасці паступлення ў такія навучальныя ўстановы", якую, напрыклад, хоча змясціць інтэрнэт-сайт, з'яўляецца рэкламай! І не істотна, хто расказвае: беларус ці замежнік, які жыве ў нашай краіне. Для яе "легальнай" публікацыі неабходна згаданае ўзгадненне. "Нелегальныя" публікацыі будуць прызнавацца "неналежнай рэкламай" з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: