У Беларусі сем новых палітвязняў
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек.
Палітвязнямі прызрнаныя:
Сяргей Індзюкоў, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А.
Лукашэнкі, па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады і па ч. 3 арт. 203-1 за
незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных
дадзеных да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Павел Бялянаў, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
Андрэй Шульгат, узяты пад варту па арт. 369 і 130 КК па «справе Зельцэра»;
Максім Плятнёў, узяты пад варту па арт. 341 КК за пратэстныя надпісы;
Яўген Мерунко, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Ягор Багдзевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Міхаіл Заранкоў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.
Усяго прызнаных праваабаронцамі палітвязняў у Беларусі зараз 1238, але насамрэч рэпрэсаваных за палітыку ў краіне значна больш.