«За супрацоўніцтва са здраднікамі». У Мінску затрымалі дырэктара медыцынскага цэнтра

ГУБАЗіК затрымаў 54-гадовага дырэктара ТАА «Біямедтэхналогіі». Пра гэта са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляе найбуйнейшы беларускі партал, прызнаны «экстрэмісцкім».

biomedtehloho.jpg

Па якім артыкуле яго затрымалі, невядома, але ў паведамленні сілавікоў сказана, што «ён заехаў у ІЧУ па крымінальнай справе за супрацоўніцтва са здраднікамі з Б*йпол».

ТАА «Біямедтэхналогіі» — невялікі медыцынскі цэнтр у Мінску. Кампанія праводзіць кансультацыі і лячэнне пацыентаў па пытаннях бясплоддзя, парушэння менструальнага цыклу, запаленчых захворванняў і іншых, а таксама дыягнастычныя абследаванні — ад ультрагуку да лабараторных даследаванняў для выяўлення гарманальных парушэнняў, вірусных і інфекцыйных захворванняў і іншых паталогій.