У Беларусі шэсць новых палітвязняў, сярод іх — Дар'я Лосік. Усяго стала 1357
Праваабаронцы прызналі палітвязнымі яшчэ шэсць беларусаў, уключна з жонкай палітзняволенага блогера Ігара Лосіка.
Праваабаронцамі прызнаныя: Дар'я Лосік, адвакатка Юлія Юргілевіч (узятыя пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК), Яўген Карпаў (асуджаны за намер ваяваць на баку Украіны паводое ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да 2,5 года калоніі), Максім Стасюк (узяты пад варту за ўдзел у пратэстах і намер ваяваць на баку Украіны паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 361-3 КК), Аляксандр Айнутдзінаў (узяты пад варту за кіраванне транспартам без правоў і намер ваяваць на баку Украіны паводле па ч. 1 арт. 317-2 і ч. 1 арт. 361-3 КК), Валянцін Самасюк (асуджаны да тэрміну ў калоніі за адпраўку ў «экстрэмісцкі» чат некалькіх фатаграфій чыгуначнай тэхнікі паводле арт. 361-4 КК).
Паводле падлікаў праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1357 палітвязняў, але насамрэч іх значна больш.