У Беларусі ўсталююць камеры відэафіксацыі праезду на чырвонае святло
У Беларусі збіраюцца ўсталяваць камеры відэафіксацыі праезду на чырвоны і перасячэння стоп-лініі.
Ініцыятарам увядзення відэафіксацыі дадзеных парушэнняў выступіла Дзяржаўтаінспекцыя. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка УДАІ МУС Беларусі Дзмітрыя Карзюка.
Паводле яго слоў, УДАІ МУС ужо ўзгадніла дадзенае новаўвядзенне з іншымі дзяржорганамі.
Гэта было нашай прапановай. Думаю, з улікам новага КоАП яна будзе рэалізавана, — заявіў Карзюк.
Камеры відэафіксацыі будуць стацыянарнымі, іх плануецца ўстанавіць на скрыжаваннях, дзе адбываецца шмат ДТЗ з-за праезду на чырвоны.
Карзюк дадаў, што ў ДАІ ёсць шмат прапаноў па змяненні КоАП, аднак не стаў удакладняць, якіх, патлумачыўшы, што будзе яшчэ шмат працы.
Ён адзначыў, што змены таксама плануецца ўнесці ў ПДР і закон аб дарожным руху.
Калі менавіта на дарогах краіны з'явяцца камеры відэафіксацыі праезду на чырвонае, начальнік УДАІ МУС таксама не ўдакладніў.
Нагадаем, у Беларусі збіраюцца ўнесці змяненні ў КоАП. Акурат сёння беларусам прапанавалі прыняць удзел у абмеркаванні маючых адбыцца зменаў.
Паводле belnovosti.by