У Беларусі з'явяцца грамадскія інспектары

У Беларусі на базе Камітэта дзяржкантролю будзе створана сістэма грамадскіх інспектараў. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Грамадскімі інспектарамі могуць стаць грамадзяне Беларусі ад 25 гадоў і старэйшыя, «здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях аказваць садзейнічанне кантралюючым органам», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Інспектары будуць выконваць свае абавязкі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.
«Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да працы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна-значных задач, напрыклад, маніторынгу коштаў на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Кіраваць дзейнасцю грамадскіх інспектараў будзе Камітэт дзяржкантролю.