У Беларусі забароняць трымаць дома многіх дзікіх жывёл
Пад забаронай — доўгія і атрутныя змеі, асобныя павукі, вараны, кракадзілы, грызуны, буйныя драпежнікі.

У Беларусі хочуць забараніць трымаць і разводзіць дома некаторых дзікіх жывёл. Забарона тычыцца не толькі кватэр і прыватных дамоў, але і садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за змены ў заканадаўства аб жывёльным свеце.
Акрамя вышэй названых жывёл, у спісе акажуцца жывёлы, якія больш за 70 сантыметраў вышынёй у карку, буйныя каціныя, сабачыя, мядзведжыя, буйныя грызуны, да прыкладу бабры, дзікабразы.
rh.by