У Беларусі заблакавалі доступ да сайта дапамогі пацярпелым probono.by
Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта інфармацыйнага цэнтра дапамогі пацярпелым probono.by, але дапамогу ўсё роўна можна атрымаць.
Гэта валанцёрскі праект, дзе былі сабраныя ініцыятывы дапамогі па самых розных кірунках. Як паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы, у бліжэйшы час з'явіцца інфармацыя пра яе дзеянні, а пакуль вы можаце атрымліваць інфармацыю:
па нумары +375 44 709-79-11.
праз тэлеграм-бота https://t.me/tut_pomogut_bot
праз Viber http://www.viber.com/probono
Таксама сайт probono.by па-ранейшаму даступны пры ўключаным VPN.