У Беларусі заблакавалі сайт «Радыё Рацыя»
У Беларусі больш не адкрываецца сайт Беларускага Радыё Рацыя. Доступ да рэсурсу абмежаваны адпаведна прынятага рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
![fb_thumb_1200px.png fb_thumb_1200px.png](/img/v1/images/fb_thumb_1200px.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На гэтым радыё ўжо 15 гадоў выходзяць дзясяткі праграмаў, прысвечаных беларускай гісторыі, музыцы, літаратуры: "Жыццё з літаратурай" Алеся Аркуша, "Вочы ў вочы" Барыса Пятровіча, "Фольк-брама" і "Радыё Тузін" з Алегам Хаменкам, "Казкі малышам" ды іншыя.
Сайт racyja.com дасяжны праз VPN; жыхары Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны могуць адшукаць яго на FM-хвалях.
Тэлеграм-канал: @racyja
Паводле By_culture