У Беларусі закрылі доступ да дарожных камер. Нешта падобнае было перад вайной
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белдарцэнтр» закрыла доступ да дарожных камер. Раней карцінка абнаўлялася раз у гадзіну і давала магчымасць ацаніць стан пакрыцця на ўсіх асноўных дарогах Беларусі.

Першапачаткова доступ да камер ажыццяўляўся праз сайт i.centr.by, але з пачаткам вайны ва Украіне функцыя была адключаная. А 21 кастрычніка адбылося адключэнне доступу да камер назірання Белдарцэнтра на сэрвісе надвор'я windy.com, пішуць «Белнавіны».
Нешта падобнае ў Беларусі ўжо было. Прыкладна за месяц да пачатку вайны Дзяржпагранкамітэт прыбраў доступ да камер на ўездзе і выездзе з беларускіх пагранпераходаў. Першымі адключылі камеры на мяжы з Украінай — гэта адбылося яшчэ 14 студзеня.