У Брагінскім раёне забаранілі плаваць на лодках

Брагінскі выканкам зрабіў выключэнне толькі для арандатараў рыбацкіх угоддзяў.

photo_2022_05_07_11_14_10.jpg

Беларусам забаранілі плаваць на маламерных суднах па Дняпры ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці.
Брагінскі выканкам зрабіў выключэнне толькі для арандатараў рыбацкіх угоддзяў.
Нядаўна такое ж рашэнне прыняў Лоеўскі выканкам. Абодва раёны знаходзяцца ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай.
Гэта не першая забарона для Гомельскай вобласці гэтай вясной. Чатыры тыдні назад беларусам забаранілі наведваць лясы ў шэрагу раёнаў вобласці.