У Брэсце афіцыйна ўладкавалі на працу піяр-менеджэра ката
«Піяр-менеджэр офіснага ката» — такая пасада ёсць на адным з прадпрыемстваў Брэста ПУП «Бюро святаў». Пра гэта паведамілі UDF.BY ў арганізацыі.

Фота: "Бюро святаў"
У доказ кампанія прыводзіць фота рэальнай працоўнай кніжкі і ката, якога, у адпаведнасці са службовай iнструкцыяй, і неабходна піярыць. Напрыклад, весці яго старонку ў Інстаграм, вычэсваць, стрыгчы кіпцюры, карміць і прыбіраць за ім, вадзіць на прышчэпкі, а таксама выконваць яшчэ больш за 20 спецыфічных абавязкаў.
Вакансія была размешчана на jobs.tut.by яшчэ ў траўні. Сушукальніку абяцалі ад 700 да 2000 рублёў на рукі.
Яшчэ адна не зусім звычайная пасада існуе ў ТАА «ТопТуБай» — «Спецыяліст па працы з дзіўнымі кліентамі ў піжаме». Гэта не жарт і не кпіны. І зноў у доказ — фота працоўнай кніжкі. А ў службовай інструкцыі спецыяліста загадана прыходзіць на працу у піжаме ці кігурумі, у масцы для сну і працаваць з кліентамі, якія прыходзяць у офіс у непрацоўны час.