У Брэсце анархісты вывесілі банэр супраць кантралёраў
«Аўтапарк, адстань ад студэнтаў» — гэта рэакцыя на дзеянні кантралёраў, якія заклікаюць пакараць студэнтаў навучальных устаноў за тое, што яны знаходзяцца ў групе «Кантралёры-рэвізоры Брэст», — тумачаць анархісты.
Суполка «Кантралёры-рэвізоры Брэст»інфармуе пра месцазнаходжанне кантралёраў грамадскага траспарта. Сябры гэтай суполкі выкладаюць інфармацыю аб актуальным месцазнаходжанні кантроля на вуліцах Брэста.
«Мы, як анархісты, заклікаем аб'ядноўвацца і арганізоўвацца для барацьбы з бязмежжам дзяржавы. Прыклад дадзенай групы паказвае, як грамадства можа змагацца, выкарыстоўваючы самаарганізацыю, без лідэраў і правадыроў. Хочацца верыць, што пасля гэтага студэнты і ўдзельнікі гурта згуртавацца і будуць яшчэ больш актыўныя», — распавядаюць анархісты пра сваю акцыю.
Паводле прэс-рэліза