У Брэсце аштрафавалі мужчыну, які пабіў актывістку «свінцовай варты»

У Марыі Галалюк, актывісткі руху супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Брэстам,пасля збіцця былі дыягнаставаныя закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар мяккіх тканак левай скроневай вобласці і ўдар крыжа, паведамляе «Свабода». 

Акумулятарны завод пад Берасьцем, чэрвень 2018 годуа. Фота

Акумулятарны завод пад Берасьцем, чэрвень 2018 годуа. Фота



Аляксандра Аўтуховіча, які 14 жніўня каля прахадной акумулятарнага завода пабіў актывістку «свінцовай варты» Марыю Галалюк, пакаралі штрафам у 306 рублёў, паведамляе «Брестская газета». Актывістка тады атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Адміністрацыйны працэс прайшоў у судзе Брэсцкага раёна 10 кастрычніка. Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Аляксандра Аўтуховіча вінаватым і аштрафаваў яго на 12 базавых велічыняў (306 рублёў) у даход дзяржавы (санкцыя артыкулу прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых).

Дзеянні Аўтуховіча праваахоўнікі кваліфікавалі як «наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці» (артыкул 9.1 КаАП).

У Марыі Галалюк пасля збіцця былі дыягнаставаныя закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар мяккіх тканак левай скроневай вобласці і ўдар крыжа. Яна расказала выданню, што пасля таго, як рашэнне суду набудзе моц, мае намер падаваць пазоў на матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды.

Марыя Галалюк — актывістка руху супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Брэстам. За сваю актыўную пазіцыю ў пытанні заводу жанчына не раз зазнавала ціск.

www.svaboda.org