Прамовіў «Не заводу АКБ!» — атрымаў пратакол і штраф

Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

astapuk_n.jpg


Пачатак судовага пасяджэння быў прызначаны на 9-30. Пратакол правапарушэння быў складзены ўчастковым інспектарам Брэсцкага РАЎС Сяргеем Максімовічам паводле ч.3 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Яшчэ ў сярэдзіне жніўня хуліган збіў экаактывістку Марыю Галалюк на прахадной завода «АйПаўер». Па факту здарэння туды пад’ехала некалькі неабыякавых берасцейцаў. Канстанцін Астапук прывітаў аднаго са знаёмых словамі «Не заводу АКБ!».

 

astapuk_pratakol_1.jpg

Вось гэтае прывітанне і паслужыла падставай для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак.

Канстанцін Астапук хадайнічаў аб азнаямленні з матэрыяламі справы і аб дачы часу на пошук адваката.

 

Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак.

Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак.


Суддзя прапанаваў зрабіць перапынак да 14 гадзін, але Астапук адмовіўся ад паслуг адваката і сказаў, што для азнаямлення з матэрыяламі справы яму хопіць паўгадзіны.

Канстанцін Астапук хадайнічаў запрасіць сведак Малышэнка, Казака і ўчастковага Мельніковіча.

Астапук патлумачыў суду, што калі да заводу падышоў Аляксандр Абляк, то ён прывітаў яго па беларуску: «Не — заводу АКБ!». Ніякага мітынгу не было.

"У гэты дзень меўся быць апошні дзень працы завода, Я прыехаў пракантраляваць, як выконваецца распараджэнне ўладаў. Рабочыя як ездзілі, так і ездзяць, Астапук прыехаў апошні. Я вёў старым, здымаў, каб паказаць, як выконваецца ўказанне галоўнага архітэктара. Браў інтэрв'ю, каб высветліць адносіны людзей наконт таго, што адбываецца. Прысутных візуальна ведаю, але па прозвішчах не ўсіх". Была аб'ява архітэктара і навіна, што збілі Марыю, таму людзі і сабраліся. Людзі сабраліся на пачатак працоўнага дня, хто раней, хто пазней, пару чалавек засталося дзяжурыць", — распавёў суду Дзяніс Малышэнка.

З матэрыялаў справы: «Выкарыстоўвалася сімволіка, гукавыя прылады, знаходзілася група грамадзян, якая выказвала свае адносіны адносна завода АКБ, некаторыя праводзілі фота і відэа, было каля 30 чалавек».

Міліцыянер расавёў: "Была група грамадзян, супрацьпраўных дзеянняў не было".

Астапук просіў суд апраўдаць яго, вынесці справядлівае рашэнне.  

"Але я не спыню грамадскай дзейнасці, мы павінны абараніць Брэст, і падтрымаць збітую жанчыну — абавязак кожнага мужчыны", — кажа Астапук.

Суддзя абвясціў пастанову: 30 базавых велічынь штрафу, альбо 765 рублёў.

Дарэчы, 10 кастрычніка, судзілі мужчыну, Аляксандра Аўтуховіча, які 14 жніўня каля прахадной акумулятарнага завода збіў актывістку «свінцовай варты» Марыю Галалюк. Яго пакаралі штрафам у 306 рублёў. Актывістка тады атрымала закрытую чэрапна-мазгавую, удар мяккіх тканак левай скроневай вобласці і ўдар крыжа. Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Аляксандра Аўтуховіча вінаватым і аштрафаваў яго на 12 базавых велічыняў (306 рублёў) у даход дзяржавы (санкцыя артыкулу прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых).

Паводле spring96.org