Суддзя па справе Паліенкі ачуняў. У чацвер пачатак працэсу
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ «Вясна»
Гэта пацвярджаецца раскладам судовых пасяджэнняў, размешчанным на афіцыйным сайце Вярхоўнага суда Беларусі. Паведамляецца, што пасяджэнне будзе закрытым.

Скрыншот з сайта court.gov.by
Нагадаем, суд над Дзмітрыем Паліенкам мусіў быў пачацца 25 верасня. Але перад самым пачаткам яго перанеслі па прычыны хваробы суддзі П. Арлова.