Зміцер Паліенка парэзаў сабе вены ў судзе на знак пратэсту

На судовым паседжанні над сацыяльным актывістам Змітром Паліенкам, які пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе, адбыўся незвычайны выпадак: абвінавачаны парэзаў сабе вены напачатку працэса калі даведаўся, што паседжанне будзе весціся ў закрытым рэжыме. Cуд працягваецца без яго ў суседняй зале.

palienla.jpg

Актывіст Вячка Касінер запісваў відэа з суда і зафіксаваў інцыдэнт на камеру.

Паліенку было прад’яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці), арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

Унікальнасць сітуацыі Змітра Паліенкі ў тым, што ўпершыню ў Беларусі артыкул 130 спрабуюць ужыць у дачыненні да чалавека, які «абразіў» міліцыянта.
Пазней стала вядома, што суд вырашылі зрабіць адкрытым. Да таго ж, з Змітра знялі абінавачанні па трох артыкулаў, цяпер яго абвінавачваюць па арт. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

Фатаздымкі Еўрарадыё і Дзіяны Пінчук