У Брэсце выклікалі ў СК памерлую жанчыну
Гэта маці актывіста, супраць якога заведзеная крымінальная справа.
![photo_2021_03_17_20_15_12.jpg photo_2021_03_17_20_15_12.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_17_20_15_12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Брэсце Марыну Сіліч, маці дэлегата «Сходу» Іллі Сіліча, супраць якога заведзеная крымінальная справа аб супраціве сілавікам, выклікалі у СК. 19 сакавіка яна павінна прыйсці на допыт у якасці сведкі да следчага Юркевіча. Толькі вось жанчына памерла ў мінулым годзе.
Ілля Сіліч выступае на «Сходзе» з ініцыятывай аб правядзенні электроннага рэферэндуму па акумулятарным заводзе ў Брэсце. «Лічу, што менавіта з-за гэтага маю справу знялі з паліцы», -— кажа ён.