У Брэсце з'явілася сцяна Булак-Балаховіча
У цэнтры горада з'явілася графіці з выявай беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча.
Побач быў размешчаны яго верш-заклік, напісаны генералам амаль 100 год таму, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Станіслаў Булак-Балаховіч быў выбітным дзеячам беларускага вызвольнага руху першай паловы 20 ст., стварыўшы сваё войска, ён стаў на абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ў Берасці ён сфармаваў сваю армію і рушыў у знакаміты вызвольны паход супраць бальшавікоў. Словы яго верша «Покліч бацькі», напісанага па-беларуску для беларусаў, актуальныя і сёння: трэба быць пільнымі і гатовымі паўстаць на абарону Бацькаўшчыны.