У Брэсце затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан
Хлопца «прынялі» ў цэнтры горада — на плошчы Леніна. Сілавікі, якія здзейснілі затрыманне, паказалі пасведчанні наркакантролю.
![400088000625_361939.jpg 400088000625_361939.jpg](/img/v1/images/400088000625_361939.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Брэсце на плошчы Леніна затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан. Пра гэта «Белсату» паведаміла Ганна Канюс:
— Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што ён затрыманы, мужчыны,
якія яго затрымлівалі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім
няма.
Сяргей яшчэ і блогер. Ён аўтар Youtube-канала «12/52», рабіў
інтэрв’ю з кандыдатамі перад выбарамі і з удзельнікамі пратэстаў.
Таксама тэлеграм-каналы інфармуюць, што ўзяты пад варту Руслан Ліннік — таксама блогер (90 тысяч падпісчыкаў у Ютубе).