Быхаў. Малодшых школьнікаў выкарыстоўваюць у камуністычных мерапрыемствах

У Быхаве 22 красавіка — у Дзень нараджэння «правадыра сусветнага пралетарыята» Уладзіміра Леніна, на вуліцы Леніна каля помніка Леніну адбыўся мітынг мясцовых камуністаў і прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый, прысвечаны «знамянальнай» даце.

Фота “Маяк Прыдняпроўя”

Фота “Маяк Прыдняпроўя”


Члены КПБ выступілі з прамовамі і пабедавалі аб развале “магутнай дзяржавы СССР”, усклалі кветкі да помніку любімаму правадыру, пасля чаго пачалося самае цікавае. Як паведамляе інтэрнэт-сайт быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, “ветэраны партыі, прадстаўнікі другіх грамадскіх арганізацый усклалі да помніка Ільіча кветкі, прынялі ў піянеры і павязалі піянерскія гальштукі групе хлопчыкаў і дзяўчынак з ДУА “СШ №1 г. Быхава”.



Выклікае пытанне, чаму быхаўскія чыноўнікі і педагогі выкарыстоўваюць дзяцей малодшага школьнага ўзросту для ўдзелу ў палітычным мерапрыемстве. Таксама незразумела, якія адносіны ветэраны Камуністычнай партыі Беларусі маюць да дзейнасці піянерскай арганізацыі і чаму менавіта яны прымаюць дзяцей у піянеры і павязваюць ім гальштукі.


Згодна свайго статута, ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” з’яўляецца непалітачнай арганізацыяй, якая арыентавана на агульначалавечыя каштоўнасці, прадстаўляючая правы і інтарэсы сваіх членаў. Згодна беларускага заканадаўства, установы агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі таксама знаходзяцца па-за палітычнай дзейнасцю.


spring96.org


http://spring96.org/be/news/82896