За час сваёй трэнерскай дзейнасці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР
Тамару Аляксееву, дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак
Алену Валчэцкую і
Вольгу Корбут. Апошняя ў канцы 90-х напісала кнігу, у якой распавяла аб сексуальных дамаганнях свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене.
Рэнальд Кныш называў гэта паклёпам.
Рэнальд Кныш і Вольга КорбутЗ 1953 года Кныш працаваў трэнерам у Гродзенскай дзіцячай спартыўнай школе №3 у секцыі спартыўнай гімнастыкі. За час сваёй працы трэнерам, ён вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны трэнер СССР» у 1964 годзе (званне заслужанага трэнера БССР атрымаў двума гадамі раней). Пасля Алімпіяды 1972 года ў складзе савецкай дэлегацыі сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам.
У 1972 годзе Кныш стаў Ганаровым грамадзянінам горада Гродна. У 1974 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР». Пасля Алімпійскіх гульняў 1980 года і канфлікту з Вольгай Корбут быў вымушаны пакінуць спорт. Пражываў у Мінеральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Гродна і жыў там да апошніх дзён. Пісаў вершы і мемуары, а таксама рыхтаваў дапаможнікі для спартсменаў.
Руслан Кулевіч, hrodna.life