Пажарны з Бабруйску трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса ў другі раз

Яўген Лось — пажарны-ратаўнік з Бабруйска. У першы раз ён патрапіў у Кнігу Гінэса, калі за хвіліну выканаў 67 адцісканняў на брусах з дадатковай вагай у 18 кг 200 г. Зараз у яго новы рэкорд — па адцісканнях на брусах з дадатковай вагай у 27 кг 200 г.

yauhen_los.png


Пацверджанне з камісіі Кнігі Гінеса прыйшло зараз, а практыкаванне было запісана на відэа 27 снежня 2018 года. Тады з дадатковай вагай у 27,2 кг бабруйчанін адціснуўся 53 разы.


— На трэніроўках я рабіў ад 45 да 50 і ведаў, што на запісі выйду на 50. Апошні, 53-ці раз. выціснуў па свістку і баяўся, што яго не залічаць. Але паспеў!
У кнізе Гінэса ёсць яшчэ адзін рэкорд, на які бабруйчанін мог бы замахнцца — адцісканні на брусах з дадатковай вагай у 45 кг.
— Рэкорд зараз належыць майму знаёмаму ўкраінцу, які жыве ў ЗША. Я спрабаваў: прыблізна раблю столькі ж, колькі і ён. Хутчэй за ўсе мог бы перабіць, але не адважваюсь, — кажа Яўген Лось.
Паводле TUT.BY