У гродзенскім універсітэце скасавалі праграмы мабільнасці для студэнтаў — усяго за пару дзён да вылета

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ўніверсітэта.

000023_1582178062_380345_big.jpg

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы скасавалі праграмы мабільнасці для студэнтаў на 2021 год. Афіцыйна прычына — эпідэміялагічная сітуацыя.

photo_2021_08_29_12_06_35.jpg


Як паведамляе тэлеграм-канал універсітэта, студэнтам паведамілі пра гэта за пару тыдняў да вылету. Ва ўсіх ўжо аформлены дакументы, набытая страхоўка і квіткі. Па словах супрацоўніцы аддзела міжнародных праектаў Веры Брычовай, усе гэтыя выдаткі пакрылі б гранты на навучанне, але без прыбыцця ва ўніверсітэт, які прымае, іх ніхто не атрымае. А ініцыятыва забароны на выезд зыходзіць менавіта ад Беларусі.
Праграмы мабільнасці дазваляюць студэнтам навучанне ў замежных універсітэтах, з якімі падпісаныя пагадненні: гэта такія вядомыя адукацыйныя праграмы, як ERASMUS і іншыя.