У Інтэрнэце з’явіўся фэйкавы сайт TUT.ВY
Аўтары сцвярджаюць, што яго ўваскрасіла каманда TUT.ВY. Але ў рэальнасці каманда TUT.ВY заяўляе, што не мае да яго дачынення.
![c1da4d15e771f77711ec1d66adbfe2bf.webp c1da4d15e771f77711ec1d66adbfe2bf.webp](/img/v1/images/c1da4d15e771f77711ec1d66adbfe2bf.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
TUT.ВY цяпер працуе толькі ў сацсетках, падкрэсліваецца ў афіцыйным тэлеграм-канале рэсурса.
Чытаць TUT.ВY можна ў тэлеграме @tutby_official, а таксама ў Instagram, Вайбер, Facebook, VK, Twitter, «Аднакласніках».
Варта адзначыць, што лагатып TUT.ВY з'яўляецца зарэгістраваным агульнавядомым таварным знакам. Прызнанне таварнага знака агульнавядомым дзейнічае бестэрмінова. Зарэгістраваць таварны знак, падобны да TUT.BY, немагчыма для любых відаў дзейнасці. Вытворчасць любых тавараў або паслуг пад гэтым знакам будзе пераследавацца па законе.